Канадскі хакеіст Бенджамін Бро пакінуў “Нёман”

|

Зусім нядаўна стала вядома, што з гарадзенскім клубам развітаўся канадскі легіянер Бенджамін Бро.

Вежу з плошчы Леніна павязуць на АЗОТ

|

Вежу, якую ставілі на чэмпіянат свету па пажарна-ратавальным спорце павязуць на “АЗОТ”. Пра гэта стала вядома з размовы карэспандэнта “Твайго стылю” з супрацоўнікамі МНС, якія ўжо некалькі дзён працуюць на дэмантажы канструкцыі.

“Я з вёскі, я з калгасу …”: У Гродне заспяваў заатэхнік (ВІДЭА)

Яраслаў звычайны хлопец. Ён з вёскі, ён з калгасу. Тры разы быў адлічаны з гродзенскага аграрнага універсітэта, але на чацвёрты раз перамог і ўсё-такі давучыўся. Гатай падзеі ён прысвяціў ўжо нашумелую ў нашым горадзе песню “Я – заатэхнік”. Карэспандэнт “Твайго Стылю” сустрэўся з Яраславам каб даведацца крыху больш пра яго творчасць.

Анатоль Лябедзька ў Гродне: Мы не хочам рабіць выгляд, што ўсё добра (ВІДЭА)

13 жніўня ў Гродна прыехаў чарговы кандыдат на вылучэнне ў прэзідэнты – лідар АГП Анатоль Лябедзька.

Як жывёлы гарадзенскага заапарку ратуюцца ад спёкі

| Без катэгорыі

Лета ў гэтым годзе выдалася анамальна спякотным. Цяжка пераносяць гарачае надвор’е не толькі людзі, але і жывёлы. “Твой стыль” адправіўся ў гарадзенскі заапарк, каб даведацца, як яго махнатыя жыхары пераносяць спякоту.

Back in USSR: Газіроўка вярнулася на вуліцы Гродна

|

Летам на гарадзенскіх вуліцах сталі часцей з’яўляцца аўтаматы, якiя разліваюць газіраваную ваду і ліманад.

ХК “Нёман” на вачах галоўнага трэнера Беларусі упэўнена разабраўся з бабруйскім “Дынама”

|

У Гродне прайшоў чарговы матч Кубка Беларусі па хакеі, дзе падапечныя Мілаша Голана сустракаліся з “Дынама-Бабруйск”. Гульня завяршылася чарговай перамогай гарадзенскіх хакеістаў з лікам 5:1.

Фотафакт: Чырвоны Крыж раздае ваду на вуліцах Гродна

| Без катэгорыі

У гарачыя буднія дні валанцёры беларускага Чырвонага Крыжа выйшлі ў горад, каб дапамагчы гарадзенцам справіцца з невыноснай спякотай. 

Знемагаючыя ад спякоты гарадзенцы кінуліся скупляць вентылятары

|

У анамальна спякотнае надвор’е, якое пануе некалькі тыдняў у Беларусі, многія людзі на працы і дома ратуюцца любымі магчымымі сродкамі, у тым ліку з дапамогай вентылятараў: апошнім часам продаж гэтых прыладаў у крамах падняўся ў разы.

Калі ідэі становяцца рэальнасцю: Сцяну каля Новага Замка ператвораць у гравюру

Праз тыдзень у Гродне з’явіцца новая адметнасць: ініцыятыўныя гарадзенцы ўсё ж такі дамагліся дазволу выкарыстаць бетонную апору ля сцен Новага замка для нанясення на яе старой гравюры горада.