Фотафакт: Чырвоны Крыж раздае ваду на вуліцах Гродна
У многіх гарадах Беларусі валанцёры бясплатна раздаюць “Банакву”. У Гродне ж гараджанам наліваюць простую бутыляваную ваду. Кожны жадаючы можа падысці і выпіць любую колькасць вады.
Амаль кожны другі гарадзенец, які праходзіць побач з валанцёрамі, спыняецца на хвілінку, каб здаволіць смагу.
Раздачай вады акцыя не абмяжоўвацца. Валанцёры таксама расказваюць гараджанам, як пазбегнуць праблем са здароўем з-за анамальнай спякоты.
Чытай таксама: Знемагаючыя ад спякоты гарадзенцы кінуліся скупляць вентылятары