ХК “Нёман” на вачах галоўнага трэнера Беларусі упэўнена разабраўся з бабруйскім “Дынама”
Перад матчам стала вядома, што ў гульні не зможа прыняць удзел канадскі легіянер “Нёмана” Бенджамін Бро. Вядома, што ён не з’яўляўся на апошніх трэніроўках. Замест яго выйшаў славацкi нападаючы Францішак Складаны, які зусім нядаўна далучыўся да клубу.
Дадзенае супрацьстаянне “Нёмана” і “Дынама” наведаў галоўны трэнер зборнай Беларусі Дэйв Льюіс, таму ў маладых гульцоў быў двайны стымул – і першы перыяд гэта паказаў. Бабруйчане гулялі на роўных з леташнім уладальнікам Кубка Беларусі і першымі адкрылі лік. Але яшчэ да перапынку гарадзенцы паспелі зраўняць лік, вызначыўся Багалейша.
Другі перыяд, як і ў матчы з Металургам, вырашыў зыход гульні. Чатыры неўзаемныя шайбы ўляцелi ў вароты “Дынама”. У “Нёмана” вызначыліся Бажко, Мікулік, Міхайлаў і Маляўка.
У трэцім перыядзе супернікі вызначыцца так і не змаглі. Выніковы лiк сустрэчы 5:1 на карысць “Нёмана”.