У гарадской бібліятэцы Гродна збіраюць корм для бяздомных жывёл
Незвычайны фрымаркет прайшоў 11 верасня ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі імя Макаёнка па вуліцы Цітова. Акрамя абмену кнігамі, майстар-класаў і чытанняў, там збіралі ежу для бяздомных жывёл.