У Гродне вярнуліся ў сярэднявечча і паказалі як правільна плесці кальчугу

|

Акрамя пляцення кальчугі, гараджане нічога новага не ўбачылі. Але затое такі майстар-клас у горадзе праходзіў упершыню і выклікаў ажыятаж сярод дзетак. Праўда, брацца за гэтую справу вырашыліся адзінкі, бо плесці кальчугу даводзіцца вельмі доўга. Звычайную можа сплесці кожны школьнік, але правільную – не кожны. Як правільна рабіць кальчугу распавёў прадстаўнік клуба “Кром” Касматы.

 

 

Для рэканструктараў гэты вечар стаў своеасаблівай падрыхтоўкай да Дня горада, дзе яны таксама збiраюцца выступаць.


“Мы проста выйшлі ў цэнтр горада, каб правесці час і заадно пагутарыць з гараджанамі на тэму сярэднявечча. Наш клуб “Кром” займаецца выхаваннем моладзі, а таксама рэканструкцыяй сярэднявечча – Вялікага Княства Літоўскага часоў праўлення князя Вітаўта. На вечары мы паказалі гарадзенцам сярэднявечную зброю – мячы, лукі, а таксама далі магчымасць праверыць трапнасць. А клуб жывой гісторыі “Княжы двор” паказаў гараджанам сярэднявечныя танцы”, – распавёў прадстаўнік клуба “Кром” Лютагнеў.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >