Сяргей Саладоўнікаў: “На прагляд ніхто не прыедзе, а калі прыедзе, то ўжо на падпісанне кантракту”

Футбалісты “Нёмана” выйшлі на першыя сёлетнія трэніроўкі. Галоўны трэнер каманды Сяргей Саладоўнікаў кажа, што да трэніровак зараз прыцягнулі ўсіх гульцоў 1995 і 1996 гадоў нараджэння, якія ў мінулым годзе выступалі як у аснове, так і ў дублюючым складзе.

Футбольны “Нёман” выйшаў на першыя ў гэтым годзе трэніроўкі

Гарадзенскі “Нёман” 11 студзеня неафіцыйна выйшаў з адпачынку. Да трэніровак прыступілі мясцовыя футбалісты, прыезджых спартсменаў чакаюць да 18 студзеня.

Прадзюсер з Ірака выпусціў чарговы зняты ў Гродне кліп

Курдскi прадзюсар Шаран Алі Шарыфа з Ірака выпусціў чарговую гучную працу. Кліп, зняты ў Гродне, павінен аб’яднаць людзей і паказаць ім, што любоў да бліжняга ўратуе свет. Гэта асабліва актуальна ў святле таго, што адбываецца ў арабскім свеце.

Гарадзенскiя дзеці ў патрэбе атрымалі падарункі, пра якія пісалі ў лістах да Дзеда Мароза

|

Навагоднія святы для 170 дзяцей, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, скончыліся сапраўднай казкай. Кожны атрымаў падарунак, пра які прасіў у лісце да Дзеда Мароза.

У Гродне на хакейным матчы дзяўчына выйграла квадрацыкл

|

Адразу пасля матчу “Нёман”-“Металург”, які прайшоў 11 студзеня, сярод заўзятараў, што прыйшлі ў лядовы палац, разыгралі квадрацыкл коштам 18 млн рублёў. Агулам ад пачатку снежня 2015 года, каб прыцягнуць людзей на трыбуны, сярод наведнікаў матчаў “Нёмана” разыгралі 4 млн рублёў.

Першы сухі матч у гэтым годзе: “Нёман” – “Металург” 3:0

|

Прыйшоў дзень, калі хакеісты “Нёмана” парадавалі сваіх заўзятараў. Каманда Мілаша Голаня на сваёй пляцоўцы ўпэўнена абыграла “Металург”.

Цыклон прыйшоў на Гарадзеншчыну і прынес першыя аварыі

Спатрэбілася ўсяго некалькі хвілін снегападу, каб стварыць першыя ў гэтым годзе праблемы на дарогах горада. 11 студзеня ў другой палове дня адбылося больш за 15 аварый, дзясяткі машын не завяліся. Сіноптыкі, кажуць што гэта толькі пачатак.

Тады была “Иная реальность”: гісторыя гарадзенскага чата

У пачатку 2000-х, калі ў Гродне пачаў шырока распаўсюджвацца інтэрнэт, не існавала яшчэ ніякіх сацыяльных сетак. Тады нешматлікія карыстальнікі сеткі збіраліся на форумах і чатах. Менавіта там бурліла віртуальнае жыццё. Першым такім рэсурсам у Гродне быў чат “Иная реальность”.

“Нёман” пачаў год з паражэння ў Маладзечне

|

Хоць падапечныя Мілаша Голаня ў матчы з “Дынама” і праявілі волю да перамогі, але набраць ачкоў у пачатку 2016 года ім не ўдалося.

У Гродне разбіраюць старыя казармы: выдатную стогадовую цэглу можа забраць сабе кожны

|

Пра новы жылы квартал на месцы былога ваеннага гарадка па вуліцы Пралетарскай загаварылі пяць гадоў таму. У 2015 годзе там з’явіліся першыя дамы і пачалі зносіць апошнія будынкі вайсковай часткі. Зараз там засталіся толькі казармы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, якія ўжо амаль цалкам расцягнулі на будматэрыялы прыватнікі.