Прадзюсер з Ірака выпусціў чарговы зняты ў Гродне кліп

Нагадаем, яшчэ ўлетку 2015 года здымачная група з Ірака наведала Беларусь, дзе працавала над некалькімі кліпамі. Частка здымак прайшла ў Гродне: у парку Жылібера, каля Новага замка і на вуліцы Савецкай.

 

Першыя працы каманда з Бліжняга Усходу прэзентавала ў лістападзе. Зараз можна паглядзець яшчэ адно відэа, якое выпусцілі перад самым новым годам.

 

У хуткім часе плануецца выпуск яшчэ некалькіх “гарадзенскіх” кліпаў.