У Гродне разбіраюць старыя казармы: выдатную стогадовую цэглу можа забраць сабе кожны

|

 

Раней хадзілі чуткі, што старыя казармы, з якіх пакінуць толькі два будынкі, ператвораць у гандлёвыя аб’екты. У іх пасля рэканструкцыі нібыта размясцяць аптэку, цырульню, ЖЭС, філіял банка, аддзяленне сувязі, кафэ і майстэрні. Верагодней за ўсё, маюцца на ўвазе савецкія пабудовы, якія захаваліся ў значна лепшым выглядзе, чым будынкі канца XIX стагоддзя.

 

 

Побач з казармамі мае з’явіцца стылізаваны пад даўніну будынак прадуктовай крамы. Праўда, будаваць яго прыйдзецца, відаць, з новай цэглы, бо аўтэнтычную рэгулярна адсюль вывозяць.

 

 

Навошта можа спатрэбіцца старая цэгла?

 

1. Са старой цэглы могуць атрымацца добрыя каміны і печы.

2. Старую цэглу можна выкарыстоўваць другасна пры будаўніцтве або рэканструкцыі будынкаў.

3. Старая цэгла можа служыць для дэкору розных устаноў горада або прыватных дамоў і кватэр.

 

Прыклад выкарыстання старой цэглы, праўда, не гарадзенскай, гэта інтэр’еры гандлёвага цэнтра OldCity.

 

Старыя пабудовы на Пралетарскай ніхто не ахоўвае. Кожны можа прыехаць і ўзяць сабе некалькі дзесяткаў або соцен старых цаглін.