Цыклон прыйшоў на Гарадзеншчыну і прынес першыя аварыі
ДАІ просіць кіроўцаў перасоўвацца з бяспечнай хуткасцю руху, выконваць “зімовую” дыстанцыю і выкарыстоўваць рамяні бяспекі, а калі ёсць магчымасць – устрымацца ад паездак на асабістым транспарце. Інспектары выйшлі на службу ва ўзмоцненым рэжыме.
Гарадзенцы паспелі зафіксаваць некалькі аварый у межах горада.
На трасе М6 збілі мужчыну, які выйшаў з аўто пачысціць шклоачышчальнікі.
У горадзе змагацца са снегам выехала больш за 50 адзінак тэхнікі: 16 аўтамабіляў, якія раскідваюць пясчана-саляную сумесь, і 37 адзінак спецыяльнай ачышчальнай тэхнікі.
Фота autogrodno.by i з cацыяльных сетак