На світанку ў клубе “Эполет” шукалі выбухоўку

У Гродне чарговы раз шукалі выбухоўку, гэтым разам у начным клубе. Занепакоены гарадзенец патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што начны клуб “Эпалет” хочуць узарваць.

Пятнічнае: “Apple 0,7” ужо ў крамах горада

|

Аматары сусветна вядомага брэнда і не толькі могуць узрадавацца. У крамах Гродна з’явілася самая сапраўдная навінка пад назвай “Apple 0,7”.

На рэчавых шэрагах Цэнтральнага рынку ў Гродне з 500 месцаў працуе толькі 7

|

Прайшло 15 дзён пасля ўступлення ў сілу правіл, згодна з якімі прадпрымальнікі, што гандлююць імпартнымі таварамі, павінны мець на іх суправаджальныя дакументы. Калі ў пачатку месяца на рынку амаль нікога не было, дык 15 студзеня многія абяцалі выйсці. Але насамрэч працавалі адзінкі.

Дом на вуглу Маркса і Маладзёжнай знеслі канчаткова. Новы з’явіцца на яго месцы да Фестывалю нацыянальных культур

|

Аварыйны будынак у цэнтры горада, які ў 2013 годзе перадалі “Гроднаэнерга”, канчаткова зруйнавалі 15 студзеня. Рэшткі сцяны знеслі, бо іх немагчыма было захаваць з-за дрэннага стану.

“Кто со мной? Гродно” збірае гараджан на свой дзень нараджэння

Папулярнаму праекту гарадзенскага інтэрнэту “Кто со мной? Гродно” спаўняецца два гады. Сябры і знаёмыя, а таксама зусім невядомыя адзін адному людзі збяруцца 15 студзеня ў начным клубе Movie 60.

Перамога хакеістаў над “зубрамі” ў Гродне – падарунак начальніку на юбілей

|

Другую перамогу запар святкуюць хакеісты “Нёмана”. У Гродне 14 студзеня яны зрабілі добры падарунак старшыні клуба Анатолю Варывончыку на яго дзень нараджэння, абыграўшы “Дынама-Маладзечна”.

У музеі купалаўскага ўніверсітэта можна ўбачыць маленькага Пуціна

Больш за сто ўнікальных лялек можна паглядзець да канца студзеня ў музеі ўнiверсiтэта імя Янкі Купалы. Майстар Галіна Жамчужнiкава ўжо не першы раз радуе гарадзенцаў сваімі працамі.

Натоўп заўзятараў не дапамог гарадзенскаму “Дынама” прайсці далей у Кубку Беларусі

|

Спартыўны комплекс “Вікторыя” даўно не збіраў такую вялікую колькасць гледачоў, якая прыйшла паглядзець на кубкавае супрацьстаянне маладога “УУС-Дынама” і больш вядомага “Нёмана” з Бярозаўкі.

Этап Кубка Свету па флейрынгу пройдзе ў Гродне: лепшыя бармэны пазмагаюцца за 6000 еўра

|

У канцы студзеня Гродна ў чарговы раз прыме этап Кубка свету па флейрынгу. Чакаецца прыезд больш за 70 удзельнікаў, якія паміж сабой разыграюць 6 тысяч еўра.

Гісторыкі з Гродна даследуюць драўляную архітэктуру, якая імкліва знікае з мапы рэгіёну

|

Дзясяткі вёсак за апошнія гады зніклі з мапы Гарадзеншчыны. Гісторыкі з Гродна амаль кожныя выходныя выязджаюць у экспедыцыі па вобласці і вывучаюць драўляную архітэктуру тых, што яшчэ засталіся. Сабраны матэрыял яны выкладаюць у Facebook, а ў будучыні ён можа паслужыць для напісання цэлай кнігі па гісторыі рэгіёну.