красавік 2016

У Новым замку адкрылася выстава, на якой кожнаму прапануюць стаць чараўніком

, |

З 12 красавіка ў Новым замку працуе інтэрактыўная выстава ілюзіённага мастацтва “Анатомія цуду”. На ёй можна пабачыць прыстасаванні, якія выкарыстоўвалі фокуснікі розных часоў з усяго свету.

Фотафакт: Будаўнікі ўзяліся за стары дом на вуліцы Малой Траецкай

На адзін са старых дамоў у цэнтры Гродна знайшоўся інвестар. Дом №13 па вуліцы Малой Траецкай, 1875 года пабудовы, ужо даследуюць і рыхтуюць да рамонту.

“Алімпія” заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі

|

Гарадзенскія баскетбалісткі абыгралі РДУАР у чацвёртым матчы серыі і сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату краіны.

Фотафакт: Стары мост затапіла нават без дажджу

|

У панядзелак у абед на Старым мосце ў Гродне пачала збірацца вада, з-за якой утварыліся вялікія чэргі ў цэнтры горада. Супрацоўнікі Водаканала, якія прыехалі на месца затаплення, зачынілі ў бліжэйшых каналізацыях усе задвiжкі да высвятлення прычын аварыі. Магчыма, давядзецца і капаць, а гэта значыць, што рух праз Стары мост можа быць абмежаваны.

Архітэктура “націснула”: фірмовая крама “Керамін” зняла гіганцкую рэкламу ў цэнтры Гродна

|

Праз два месяцы пасля публікацыі пра гіганцкія шыльды “Керамін”, якія псавалі гістарычную панараму горада, гарадское ўпраўленне архітэктуры ўсё ж разабралася з сітуацыяй і прымусіла магазін зняць рэкламу.

Турнір па эстэтычнай гімнастыцы ўпершыню прайшоў у Гродне

|

У Гродне прайшоў Усебеларускі адкрыты турнір па эстэтычнай гімнастыцы “Венера”. На працягу нядзельнага дня далікатныя і грацыёзныя ўдзельніцы з Беларусі і Расіі змагаліся за званне пераможцаў.

Ад насення да жывёл: у Гродне прайшоў кірмаш “Агравясна 2016”

|

Кірмаш-прэзентацыя “Агравясна -2016” адбываўся на тэрыторыі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта з 7 па 9 красавіка. Ён аб’яднаў Дзень адчыненых дзвярэй і тэматычную выставу, наглядна прадэманстраваўшы сувязь навукі і вытворчасці.

Акцыя “Зробім!” у Гродне: студэнты прыбралі старыя праваслаўныя могілкі

|

Студэнты УЗВ і ГрДУ у суботу, 9 красавіка, далучыліся да сусветнай акцыі “Зробім!” і прыбралі смецце на старых праваслаўных могілках па вуліцы Антонава.

Зборная Беларусі ў Гродне разграміла французаў

|

У другім матчы Еўравыкліку, які праходзіў у Гродне, зборная Беларусі разграміла каманду Францыі з лікам 8:1.

Усе баяліся прайграць “Крумкачам”. А “Нёман” узяў і прайграў

|

“Нёман” стаў першай камандай чэмпіянату, якая прайграла дэбютанту Вышэйшай Лігі – “Крумкачам”. Матч, які праходзіў у Мінску, скончыўся з лікам 2:1.

Уверх