Лядовы палац разыграе аўтамабіль сярод аматараў хакея
Гарадзенскі Лядовы палац ужо пачаў рэалізацыю сезонных абанементаў на гульні з удзелам “Нёмана” ў сезоне 2016/17 гадоў. Каб стымуляваць рэалізацыю абанементаў i прыцягнуць аматараў хакея, кіраўніцтва Лядовага разыграе сярод уладальнікаў абанементаў і квіткоў на ўсе матчы сезону аўтамабіль “Лада-Веста” коштам 161 млн рублёў.