Гарадзенскія супрацоўнікі ДАІ сталі лепшымі ў краiне і выйгралі новае службовае аўто
У асабістым першынстве кожны з трох інспектараў гарадзенскай каманды не застаўся без узнагароды. Галоўны прыз для каманды – службовы аўтамабіль, які неўзабаве з’явіцца ў Гродне.
Месцы ў конкурсе размеркаваліся наступным чынам:
1. УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама
2. Спецыяльнае падраздзяленне “ДПС Страла”
3. УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
17-ы Рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы ДАІ праходзіў у Гродне з 8 па 10 чэрвеня. Спаборніцтвы аб’ядналі самых хуткіх, дакладных і вынослівых інспектараў з усёй краіны. Па-за конкурсам выступала зборная каманда супрацоўнікаў ДПС Расіі.