Яўген Ляшко атрымаў узнагароду як лепшы гулец футбольнага “Нёмана” па версіі чытачоў “Твайго стылю”
Праз некалькі дзён пасля заканчэння галасавання і абвяшчэння яго вынікаў, мы сустрэліся з Яўгенам Ляшко і перадалі яму заслужаны падарунак.
Праз некалькі дзён пасля заканчэння галасавання і абвяшчэння яго вынікаў, мы сустрэліся з Яўгенам Ляшко і перадалі яму заслужаны падарунак.
У Гродне ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар пачатку будаўніцтва другога энергаэфектыўнага дома. Дзесяціпавярховы будынак, спраектавананы Гроднаграмадзянпраектам, будзе ўзведзены на вуліцы Дзяржынскага побач з першым такім домам.
Больш за 500 Дзядоў Маразоў, Снягурак і розных казачных персанажаў традыцыйна прайшліся ад Савецкай да плошчы Леніна, пры гэтым запальваючы елкі і новую галоўную ілюмінацыю горада – яркія навагоднія аркі.
Апошні забег гэтага года прайшоў масава і ўжо традыцыйна без снегу. На старт на дзве дыстанцыі выйшла больш за 200 чалавек. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя медалі.
Першую электронную прапускную сістэму запусцяць у сярэдняй школе №18 да канца году. Укласціся ў гэты час паабяцаў начальнік Аддзелу адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Сяргей Ламека.
У сёмы раз у Гродне пройдзе Навагодні лёгкаатлетычны забег. На дыстанцыю з прафесійнымі спартсменамі 19 снежня выйдуць і галоўныя навагоднія персанажы.
Каб прыцягнуць заўзятараў на трыбуны Гарадзенскі цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай з пачатку снежня пачне розыгрышы прызоў на матчах “Нёмана”.
Былы ўладальнік папулярнага клуба “Тайм Аўт” збіраецца адкрыць новую ўстанову. Клуб “Афрыка” можа пачаць працу на вуліцы Курчатава ў канцы года.
Прайшло ўжо амаль 15 гадоў з таго моманту, як Дзмітрый Кавалёнак упершыню выйшаў на поле ў складзе “Нёмана”. За гады, праведзеныя ў Гродне, нападаючы здолеў стаць не толькі добрым гульцом, але таксама і рэкардсменам гарадзенскі каманды.
Класічны букет гладыёлусаў да пачатку школьнага году каштуе 160 тысяч. Але гэта не бянтэжыць бацькоў і яны бяруць гэты стандартны варыянт.