“Вострыя казыркі” або ў якіх галаўных уборах ходзяць у Гродне на футбол
“Твой стыль” зрабіў падборку гарадзенцаў у галаўных уборах, якія прыйшлі на апошні хатні матч “Нёмана” супраць ФК “Мінск”. Нагадаем, той матч завяршыўся баявой нічыёй 1:1.
“Твой стыль” зрабіў падборку гарадзенцаў у галаўных уборах, якія прыйшлі на апошні хатні матч “Нёмана” супраць ФК “Мінск”. Нагадаем, той матч завяршыўся баявой нічыёй 1:1.
Кожны дзень на працягу апошніх двух гадоў Іван Пятровіч, чакае свайго “пятнаццатага”, каб дабрацца да цэнтра горада. У тое месца дзе можна атрымаць бясплатна міску цёплага супу.
Прайшло шэсць гадоў з таго моманту, як гарадзенскі “Нёман” пераадолеў мяжу ў 500 матчаў. Не паспелі азірнуцца, як ужо ідзе чарговы юбілейны матч. Да нас у госці зноў едзе “Віцебск”, як гэта было ў 2009 годзе. Надыходзячы матч 22-га тура стане для “Нёмана” 700-м у Вышэйшым дывізіёне.
Гарадзенская габрэйская абшчына на 15 дзень месяца тышрея (30 верасня) пачала сямідзённае святкаванне свята Сукот. Згодна традыцыі, увесь тыдзень юдэям трэба жыць у так званых буданах.
Напэўна ніхто з моладзі не чуў гісторыі пра золата ў грамадскай прыбіральні ці пра таямнічыя надпісы ў падвалах Фары Вітаўта. Былы будаўнік Аляксандр Паўлавіч – аматар прайсціся па вуліцах старога горада і ўспомніць маладосць. Пенсіянер знайшоў час расказаць цікавыя гісторыі “Твайму стылю”.
Пад негалосным лозунгам “Узрост – не падстава старэць” выйшлі сёння гарадзенскія пенсіянеры на агульнагарадскую зарадку. Такім незвычайным спосабам пажылыя людзі адзначылі сваё “прафесійнае” свята – Міжнародны дзень сталых людзей.
На выездзе ў прынцыповым матчы хакеісты “Нёмана” не змаглі супрацьстаяць салігорскаму “Шахцёру” і прайгралі з лікам 3:2.
Не паспеў вядомы танцор вярнуцца ў Гродна, як пайшлі новыя чуткі пра яго прыватнае жыццё. На апошніх гастролях у Літве Яўгена Якуша заўважылі ў кампаніі вядомай літоўскай спявачкі Беаты. Цікава, што на гэты конт думае муж прыгажуні?
У Гродне праходзіць Адкрыты чэмпіянат Беларусі па турысцка-прыкладному шматбор’ю, у якім прымаюць удзел не толькі мясцовыя спартсмены, але таксама госці з Расіі і Украіны.
Тры новыя турыстычныя веламаршруты адкрылі ў Гродне 3 кастрычніка. Яны былі распрацаваны і ўладкаваны у межах транспамежнага праекта “Экалагічны транспарт, які аб’ядноўвае суседзей” у межах праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Латвія-Літва-Беларусь”. У афіцыйным адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі як абласнога, так і рэспубліканскага ўпраўлення спорту і турызму, а таксама госці з Друскінінкая.