Гарадзенскія легенды: у грамадскай прыбіральні хавалі золата, а сінагога стала домам для галубоў

Нарадзіўся ён у 1940 годзе ў Гродне, на вуліцы Валковіча. У маладосці вучыўся, пасля служыў у арміі, стаў будаўніком і і да пачатку 2000-х працаваў майстрам. Цяпер на пенсіі і ў вольны час ходзіць па горадзе. Сустрэліся мы з ім каля сінагогі.


Золата ў гарадской прыбіральні

 

– Прыгожы ў нас горад, ці не так? Куды ні глянь – усюды гісторыя. Вунь нават тут на гэтай стаянцы. Вы ў курсе, што тут раней была бетонная грамадская прыбіральня? Кожны хлапчук у 1950-х марыў трапіць у прамым сэнсе слова ў дадзены туалет. Усё таму, што там у час вайны было гета. А вось на гэтым месцы былі могілкі і туалет. Гарадзенскія габрэі, каб немцы не забралі золата, скідалі яго ў дзіркі прыбіральні. Зараз у гэта цяжка паверыць, але было менавіта так. Вырывалі зубы, ланцужкі, завушніцы і ўсё кідалі ў яму, для таго, каб дадзенае дабро не патрапіла ў рукі фашыстаў.

 

Пасля вайны за гэтым золатам ніхто не вярнуўся і з мясцовых ніхто не ведаў, што ў туалеце маецца скарб. Толькi праз некаторы час прыехаў адзін габрэй, які вёдрамі чэрпаў адходы, але ніхто не разумеў што ён хоча там знайсці. Толькі пасля таго як ён з’ехаў, мясцовыя пачалі казаць, што там было золата. І тады моладзь адправілася на пошукі, але чаканага так і не знайшла… А чэргі туды былі вялікія.

 

“Ліза, дайце паветра…”

 

Многае памятае пенсіянер: і немцаў, як адбудоўвалі тытунёвую фабрыку, і вандалаў з Ленінграда, якія пазбавілі горад гістарычнай каштоўнасці.

 

– У 1961 годзе я служыў у арміі ў Гродне, і менавіта ў дзень зносу Фары я быў у самаходзе. Я памятаю той момант, калі вялiкi касцёл падняўся на некалькі секунд у неба і паваліўся на маіх вачах. Відовішча невымоўнае, памятаю як зараз, як яны там усё агароджвалі і вывозілі. Пасля і я трапіў на разваліны. Я бачыў падземныя хады і шматлікія косці. У падзямеллі на сцяне натыкнуліся на цікавы і незразумелы запіс: “Ліза, дайце паветра”. Што мог пазначаць дадзены запіс, я не магу сказаць, думаю над гэтым пытаннем i да гэтага часу.

Магчыма, падчас вайны ў падвалах Фары хаваліся людзі, ёсць верагоднасць таго, што і гарадзенскія габрэі. Бо кажуць, што ўвесь горад быў звязаны падземнымі хадамі.


Дом для галубоў

 

Легенды пра галубоў, якія жылі ў сінагозе, ведаюць толькі адзінкі ў горадзе. Аляксандр Паўлавіч памятае і гэтую гісторыю.


– Вайну я памятаю слаба, бо быў вельмі маленькі. А вось ужо пасляваенныя гады добра запомніліся. Бацькі распавядалі, што акрамя габрэяў у сінагозе знаходзілася вялікая колькасць галубоў. Я нават сам памятаю, як машыны вывозілі галубіны памёт. Калі немцы пачалі абстрэльваць горад, казалі, што ў сінагозе прытулак знайшлі сабе тысячы птушак. І зараз яны там хаваюцца, але іх ужо значна менш.

align=”” width=”725″ height=”544″ >

Дарэчы, варта адзначыць, што галубы да гэтага часу там жывуць. Вось толькі ўжо пад самым дахам.

 

Каб расказаць больш, пенсіянер на знайшоў часу. Але ён яшчэ многае памятае і заклікае гарадзенцаў распытваць іншых старых, пакуль ёсць магчымасць. Тыя гісторыю, якія яны памятаюць, не прачытаеш ў кнізе.