У Гродзенскім раёне рыбакі б’юцца за добрыя месцы. Нават за тыя, дзе рыбачыць нельга
Апошнім часам гарадзенскія рыбакі прыкметна павялічылі свой улоў, а ля ГЭС няма вольнага месца, каб закінуць вуду. Чытач “Твайго стылю” Аляксей расказаў рэдакцыі, што на мінулых выходных, 23-24 красавіка, адбылася нават масавая бойка за рыбныя месцы ля ракі. Гэта пры тым, што рыбалка там наогул забароненая.