“Будынак прыгожы, але гарадзенцаў не падманеш”. На Карла Маркса паказалі навадзел нібыта 1886 года

|

Некалькі дзён таму будаўнікі прыбралі агароджу вакол будоўлі на вуглу вуліц Карла Маркса і Моладзёжнай. Там, дзе яшчэ паўгода таму стаяў толькі фрагмент сцяны, з’явіўся новы будынак.

“Граніт” можа заплаціць “Нёману” 10 тысяч долараў за парушаную дамову арэнды Васiлючака

|

Старшыня “Нёмана” Іван Варсовiч не дазваляў арандаванаму “Гранітам” галкіперу Уладзіславу Васiлючаку гуляць у матчы супраць гарадзенскай каманды ў 15 туры чэмпіянату Беларусі. Цяпер мікашэвіцкай камандзе можа пагражаць штраф у 10 тысяч долараў.

“Нёман” паказаў цікавую гульню і абыграў “Дынама-Маладзечна”

|

Гарадзенскі “Нёман” атрымаў другую перамогу запар у Кубку Салея. На гэты раз падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне абгулялі “Дынама-Маладзечна”.

“Хачу месца, каб спакойна дажыць сваё”. Гарадзенка праз суд спрабуе выгнаць з дому родную маці

|

У канцы ліпеня суд Кастрычніцкага раёна Гродна вырашыў, што 78-гадовая пенсіянерка Марыя Андрэеўна [усё імёны змененыя] павінна выпісацца з кватэры сваёй 47-гадовай дачкі. Рашэнне прынялі завочна – жанчына не прысутнічала, бо была ў шпіталі. Пасля выздараўлення сталая кабета дамаглася, каб справу пераглядзелі ўжо з яе ўдзелам. Маці і дачка сустрэліся ў судзе 1 жніўня.

“Адключаныя фантаны свята не сапсуюць”. Гарадзенскія дэсантнікі адзначаюць Дзень ПДВ

|

Святкаванне Дня паветрана-дэсантных войскаў у Гродне пачалося з ускладання кветак да мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам. Далей калона з дваццаці дэсантнікаў накіравалася ў цэнтр горада на традыцыйныя гулянні.

Футбольны манеж у Пышках абяцаюць пабудаваць восенню

|

Ужо ў кастрычніку плануецца скончыць будаўніцтва футбольнага манежа ў Гродне. Пра гэта 1 жніўня на сустрэчы з журналістамі ў Доме футбола заявіў намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар’ян.

“Нядзеля ля Палаца”: тры гадзіны танцаў не далі гарадзенцам сумаваць

Чацвёрты вечар “Нядзеля ля Палаца”, які прайшоў 31 ліпеня, парадаваў гарадзенцаў шматлікімі гатункамі харэаграфічнага мастацтва. Дзевяць танцавальных калектываў і DJ Eli тры гадзіны не давалі гараджанам сумаваць.

На Летнюю школу рускай мовы ў Гродна прыехалі ўдзельнiкi з усяго свету: ад Японіі да Канады

|

Летняя Школа рускай мовы працуе ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы з 1 жніўня. Сёлета ў Гродне знаёміцца з культурай Беларусі і вывучаць рускую мову прыехала 30 удзельнікаў з 13 краін свету.

Гарадзенскiя “Варвары” нечакана прайгралі мiнскiм “Паганцам”

|

Гарадзенскія “Варвары” 30 ліпеня прайгралі ў Мінску мясцовым “Паганцам” і ўскладнілі сабе шанцы на выхад у фінальную стадыю.

Ваенныя маракі Гарадзеншчыны адзначаюць прафесійнае свята

|

Каля 300 чалавек прыняло ўдзел у парадзе ваенных маракоў, што прайшоў у цэнтры Гродна 31 ліпеня. У гэты дзень матросы, мічманы і афіцэры розных узростаў адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень ваенна-марскога флоту.