“Адключаныя фантаны свята не сапсуюць”. Гарадзенскія дэсантнікі адзначаюць Дзень ПДВ

|

Адну з традыцый, якую не ўсе ўхваляюць – купанне ў фантанах, выканаць у гэтым годзе дэсантнікі не змогуць. Усе фантаны з самай раніцы адключылі.


“І добра, што адключылі. Не ўсе скачуць у гэтыя фантаны. Мы – спецназ, ВДВ – элітныя войскі і павінны трымаць марку. Сёння мы сустрэліся са сваімі таварышамі па службе, вып’ем трохi, успомнім вайсковыя годы, пастраляем у ціры і пойдзем дадому да сем’яў. І так кожны год мы культурна адзначаем сваё свята, а купанне ў фантанах гэта лішняе“, – сказаў Аляксей, які служыў у Віцебску ў канцы 1990-х гадоў.

 

Гулянні ў горадзе будуць працягвацца да позняга вечара.

 

Прадстаўнікі паветрана-дэсантных войскаў, якiя жывуць на постсавецкай прасторы, адзначаюць сваё свята 2 жніўня. Яны гэта робяць таксама, як і памежнікі ці маракі. Менавіта ў гэты дзень у 1930 годзе ў Савецкім саюзе ўпершыню дэсантаваліся на парашутах 12 чалавек для выканання тактычнай задачы. З тых часоў і прынята лічыць 2 жніўня Днём нараджэння ПДВ.

 

На Гарадзеншчыне жывуць і тыя, хто ў свой час праходзіў службу ў дэсантных войсках СССР, і тыя, хто служыў ужо ў незалежнай Беларусі. Традыцыі, закладзеныя дзясяткі гадоў таму, працягвае і маладое пакаленне, якое нядаўна звольнілася ў запас. Многія 2 жніўня збіраюцца з калегамі і едуць на прыроду, многія прыходзяць у цэнтр горада і там адпачываюць.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >