“Гаряча штучка”. Оля Лета засвяцілася на ўкраінскім тэлепраекце “Танцюють всi!”

|

Гарадзенская танцорка Оля Лета ў маі спрабавала свае сілы на ўкраінскім танцавальным тэлепраекце “Танцюють всi!”. Пабачыць міжнародны сезон шоў на канале СТБ можна будзе ўжо з 2 верасня. Тады мы і даведаемся, ці прайшла беларуска далей.

Разборкі вулічных музыкаў: новы бубнач у цэнтры Гродна пераманіў слухачоў у калег?

|

Гарадзенскія вулічныя музыкі скардзяцца на прафесійнага бубнача Алега, які стаў гэтым летам граць у цэнтры горада. З-за новага артыста ў музыкаў на Савецкай істотна зменшылася выручка. Сам Алег сыходзіць са свайго месца не збіраецца і кажа, што людзі ідуць туды, дзе ім падабаецца.

Не проста фігуркі: клуб “Цэнтурыён” гатовы пазнаёміць гарадзенцаў з варгеймамі

У гарадзенскім клубе ваенна-тактычных гульняў “Цэнтурыён” збіраюцца людзі, якія цікавяцца варгеймамi і скiрмiш-гульнямі з мініяцюрамі. Клуб існуе некалькі гадоў, але адзінкі застаюцца тут надоўга. Зараз хлопцы хочуць папулярызацаваць сваё хобі і гатовыя распавядаць гарадзенцам пра Warhammer 40 000.

У Гродне прайшоў турнір па футболе сярод робатаў

|

На працягу двух тыдняў у гарадзенскай студыі робататэхнікі “Robox” праходзіў турнір па футболе сярод кіраваных робатаў. Юныя гарадзенцы стварылі свае мадэлі і змагаліся за званне мацнейшых. Лепшыя чатыры ўдзельнікі адправяцца на сур’ёзныя спаборніцтвы ў Санкт-Пецярбург.

“Біліся ў меншасці, як героі”. Гарадзенскія “Варвары” не трапілі ў фінал Усходняй лігі

|

Гарадзенскія “Варвары” прайгралі вырашальны матч за выхад у фінал Усходняй лігі амерыканскага футбола, які прайшоў 20 жніўня ў Калінінградзе. “Бурштынавыя ястрабы” не пакінулі шанцаў гарадзенцам і разграмілі іх з лікам 41:0.

“Бывала, хлопцамі мяняліся, але без фанатызму”. У Гродне прайшло свята блізнят

|

Свята блізнят прайшло ў Гродне 20 жніўня. Каля дваццаці пар кінулі ўсе справы і прыйшлі ў гарадскі парк: на іншых паглядзець і сябе паказаць. Самым юным блізнятам было ўсяго па 6 месяцаў, а найстарэйшым – па 68 гадоў.

Няма рэкламы – няма людзей. Хор “Гродзенскай капэлы” прыйшлі паслухаць адзінкi

|

У суботу, 20 жніўня, на летняй сцэне парку Жылібера бясплатна выступаў хор “Гарадзенскай капэлы”. Паслухаць іх прыйшлі адзінкі. Гараджане спасылалiся на адсутнасць рэкламы.

У Заходнім дэрбі брэсцкае “Дынама” разграміла “Нёман”

|

Нечаканы вынік прынёс 19 тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У Гродне футбалісты брэсцкага “Дынама” разграмілі “Нёман” з лікам 4:0. Каманда Ігара Кавалевіча нічога не змагла зрабіць супраць баявога суперніка.

Усё для веларуху: супрацоўнікі ДАІ з рулеткамі замерылі высокія бардзюры ў Гродне

|

Журналісты, велактывiсты і супрацоўнікі ДАІ 19 жніўня на роварах здзейснілі спецыяльны рэйд у пошуках высокіх бардзюр у занёманскай частцы горада. У выніку па маршруце “Янкі Купалы-Пышкі” ўдалося выявіць каля 30 месцаў, дзе бардзюр не адпавядаў нормам.

Кіраваць маланкай, як Тэсла. Гарадзенцы стварылі навуковае шоў пра асновы электрычнасці

|

Запаліць лампу на адлегласці і без правадоў? Для іх гэта не праблема. Хлопцы з гарадзенскага “Тесла Шоў” прадставілі відэасправаздачу, дзе яны паказваюць, як кіруюць сапраўднай маланкай. А таксама распавялі пра сур’ёзныя планы на будучыню.