Чым Гродна горшы за Мінск? Студэнт ГрДУ прапануе павесіць шыльды са старымі назвамі вуліц
Студэнт гістфака Аляксандр Перагудаў прапануе гэта не ўпершыню. Яшчэ ў красавіку ён на сваіх старонках у сацыяльных сетках размясціў падобную прапанову, але тады на яго ініцыятыву амаль ніхто не звярнуў увагі. Зараз ён узгадаў пра сваю ідэю, бо ў іншых гарадах падобную задумку пачалі рэалізоўваць. За апошні час дубляваць старыя назвы вуліц сталі ў Міры і Мінску. Дык чаму б не зрабіць такога і ў старым Гродне?