Мужчына, які ледзь не памёр на пешаходным пераходзе, знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі

|

Стан гарадзенца, якому ўвечары 18 красавіка стала кепска на скрыжаванні БЛК і праспекта Будаўнікоў, ацэньваецца як цяжкі. Пачаткова мужчыну палічылі мёртвым, але пасля яго ўдалося рэанімаваць. Пакуль невядома, як гэта адаб’ецца на мозгу, бо чалавек перанёс клінічную смерць, а гэта азначае змярцвенне тканак мозгу.

Да 60-гадовага юбілею Гродзенскi парк атракцыёнаў адкрые новыя каруселі

Права арэнды зямлі ў парку Жылібера для размяшчэння атракцыёнаў прадалі за 2 млрд рублёў. Аўкцыён праходзіў у гарвыканкаме 19 красавіка. Бліжэйшыя 20 гадоў пляцоўкай у парку працягне карыстацца ТАА “Гродзенскі парк атракцыёнаў”, які мае сямігадовы досвед працы ў гэтым месцы.

Мечыслаў Гой правёў эксперымент: праверыў рэагаванне хуткай дапамогі ў Гродне

|

Незадаволеныя грамадзяне, якія сцвярджаюць, што ў Гродне хуткая дапамога на месца здарэння едзе не так ужо і хутка, былі заўсёды. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой вырашыў праверыць, ці ёсць такая праблема насамрэч.

Каб выправіць становішча ў “Нёмане” Саладоўнікаву далі два матчы

|

У выніку сустрэчы назіральнага савета ФК “Нёман” з галоўным трэнерам, якая прайшла ўвечары 18 красавіка, было вырашана даць Сяргею Саладоўнікаву яшчэ адзін шанец, каб выправіць становішча ў камандзе. У матчах з “Дынама-Брэст” і “Мінск” жоўта-зялёныя павінны паказаць годную гульню, каб падняцца ў турнірнай табліцы і вярнуць заўзятараў на трыбуны.

Мужчыну, з якім на пешаходным пераходзе здарылася клінічная смерць, змаглі выратаваць у шпіталі

|

Гарадзенец гадоў 50-ці практычна дайшоў да святлафора, як раптам яму стала дрэнна. Да прыезду хуткай мужчына быў яшчэ жывы. Але ў той момант, калі прыехала хуткая, у яго прапаў пульс і пасінеў твар. Праз некаторы час ён перастаў дыхаць і наступіў стан клінічнай смерці. Каля 30 хвілін дактары чалавеку рабілі непрамы масаж сэрца, штучнае дыханне, разрад. Але ўсё гэта не дапамагала. На шчасце, яго змаглі вярнуць да жыцця ў шпіталі.

Фотафакат: На Пралетарскай праваліўся асфальт – леташняя ліўнеўка не вытрымала напору вады

|

Залева, якая ўвечары 17 красавіка ператварыла вуліцы Гродна ў рэкі, падмыла асфальт на вуліцы Пралетарскай – машыны ледзь не правальваліся пасярод дарогі.

Ад 4 да 82 гадоў. У Гродне прайшоў этап сусветнага рэйтынгу па спартыўным арыентаванні

|

З 14 па 17 красавіка адбываўся адкрыты “Кубак Гродна” па спартыўным і велаарыентаванні. На этап сусветнага рэйтынгу прыехалі спартоўцы і аматары розных узростаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі і ЗША.

У Гродне пасля першай сёлетняй навальніцы дрэва павалiліся на дзiцячую пляцоўку

|

Некалькі вялікіх галін упалі на дзiцячую пляцоўку па вуліцы Болдзіна 18 красавіка. На шчасце, гэта здарылася ноччу. Пра здарэнне паведаміў “Твайму стылю” мясцовы жыхар Яўген, які каля гадзіны ночы вяртаўся дадому. Гарадзенец занепакоены, бо на пляцоўцы гуляюць дзеці. Вясной у горадзе праводзіцца планавае пілаванне дрэў, але ў гэтым месцы старыя галіны яшчэ не абразалі.

“Ніва-Белкард” прайграла на старце сезона, але паказала характар

|

У нядзелю ў Гродне стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе сярод жаночых каманд. У гэтым годзе, як і на працягу апошніх гадоў, Гарадзеншчыну прадстаўляе “Ніва-Белкард”. У першым туры нашы дзяўчаты прайгралі “Надзеі-Днепр” з лікам 0:4.

Гарадзенскiя “Варвары” пачалі новы сезон з перамогі

|

Прадэманстраваўшы выдатную гульню ў абароне, “Варвары” здолелі ў першым матчы чэмпіянату абыграць мiнскіх “Паганцаў”.