Гарадзенскія мотабалісты дадалі ў гульні, але ў Кубку выступілі няўдала

|

На мінулых выходных у Пінску прайшоў Кубак Беларусі па мотаболе. Каманда “Гродна” здолела выйсці з групы, але прайграла матч за трэцяе месца.

Баскетбалісты “Гродна-93” усё бліжэй да фіналу

|

У пятнiцу i суботу, 22-23 красавіка, у Гродне прайшлі першыя матчы паўфіналу чэмпіянату па баскетболу сярод мужчынскіх каманд. Дружына Андрэя Васiлеўкі прымала магілёўскі “Барысфен” і зарабіла ў двух хатнiх матчах дзве перамогі і цяпер знаходзіцца ў кроку ад фіналу.

Мімімішная гісторыя. Гарадзенскія ратавальнікі прыйшлі на дапамогу качаняткам

|

Байцы МНС у суботу, 23 красавіка, дапамагалі ў парку Жылібера маленькім качанятам, за якімі не даглядзела мама-качка.

Зрабі сам! У Гродне адкрылася бясплатная веламайстэрня

Гарадзенскім веласіпедыстам прапануюць бясплатна папрацаваць у гаражы, дзе можна самастойна або з дапамогай дзяжурнага механіка ліквідаваць непаладкі двухколавага транспарту. Першых кліентаў велакухня прыняла ў суботу 23 красавіка.

На суботніку ў Гродне чыноўнікі “рэанімавалі” стары стадыён “Абутнік”

У Гродне на рэспубліканскі суботнік вызначылі 75 месцаў, дзе агулам працавала больш за 10 тысяч чалавек. На стадыёне “Абутнік” чыноўнікі пад кіраўніцтвам старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя правялі некалькі гадзін, прыбіраючы і фарбуючы даўно забыты спартовы аб’ект.

Гарадзенская беларусачка 2016: У Гродне выбралі лепшую сярод прыгажунь і разумніц (шмат фота)

Юбілейны X фольк-конкурс “Гарадзенская беларусачка” прайшоў 23 красавіка ў актавай зале ўніверсітэта імя Купалы. Да гала-канцэрта сем канкурсантак рыхтаваліся на працягу двух месяцаў. Амаль усе яны былі на вялікай сцэне ды перад такой вялікай аўдыторыяй упершыню.

Заходняе дэрбі скончылася не на карысць Саладоўнікава

|

Чарговы плявок футбольнага “Нёмана” у бок гарадзенскiх заўзятараў. У чацвёртым туры, які праходзіў у Брэсце, жоўта-зялёныя прайгралі мясцоваму “Дынама” з лікам 0:2.

Фотафакт: Мечыслаў Гой пасадзіў маладое дрэўца на месцы спілаванага ясеня часоў Тызенгаўза

, |

У межах суботніка, які праходзіць ва ўсёй краіне 23 красавіка, старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой пасадзіў маладое дрэўца на месцы спілаванага старога ясеня ў парку Жылібера.

“Рэвалюцыйны рух не згас – ён развіваецца”. Гарадзенскія камуністы адзначылі Дзень нараджэння Леніна

|

У пятніцу ля помніка правадыру сусветнай рэвалюцыі на плошчы яго імя ў Гродне сабраліся нешматлікія камуністы, якія па традыцыі адзначаюць дату 22 красавіка – дзень нараджэння Леніна.

З заходам сонца ў гродзенскай сінагозе сустрэлі Пэсах

|

Габрэі Гродна адзначаюць васьмідзённае свята Пэсах. У гэтым годзе яно пачалося з заходам сонца 22 красавіка. У першы вечар згодна традыцыі з’ядаецца маца і выпіваюцца чатыры куфлi віна, як сімвал свабоды. На стале абавязкова прысутнічае горкая зеляніна і салёная вада – у памяць аб былой няволі. Таксама на сталах габрэяў можна ўбачыць салодкую страву харосет, якая нагадвае гліну.