Гарадзенская беларусачка 2016: У Гродне выбралі лепшую сярод прыгажунь і разумніц (шмат фота)

Першыя і апошнія складанасці ў дзяўчат паўсталі на этапе бліц-апытання. Далей канкурсанткі праявілі сябе выдатна ў творчай частцы, дзе практычна ўсе звязалі свае нумары з дзеячамі беларускай культуры. Пасля гэтага этапу членам журы было складана выбраць лепшую сярод лепшых, тым больш, на думку гледачоў, лепшымі былі ўсе канкурсанткі.

 

 

Вызначыцца дапамог этап “Па бабуліных рэцэптах”, у якім дзяўчыны рыхтавалі пірагі для членаў журы, а таксама танцавальны этап.

 

 

Пасля доўгай нарады журы вырашыла, што “Гарадзенскай беларусачкай” 2016 стане студэнтка Медыцынскага ўніверсітэта Ірына Аплевіч.


“Перамога далася цяжка, але, на мой погляд, я добра прайшла ўсе выпрабаванні. Пасля перамогі я буду часцей у жыцці карыстацца роднай мовай, але ёсць і перашкоды – гэта, людзі якія не ўспрымаюць яе сур’ёзна. Мая задача – прывучаць гэтых людзей, бо атрыманы тытул трэба неяк пацвярджаць”, – распавяла Ірына.

 

 

Прызам для гарадзенскай беларусачкі стаў сертыфікат на тры мільёны рублёў, мноства кветак і спецыяльная карона з саломы.

 


 

Фота: Ян Лялевіч