“Студэнтам года” ў Гродне стала дзяўчына з купалаўскага ўніверсітэта

На званне “Студэнт года” ў Гродзенскай вобласці прэтэндавалі прадстаўнікі трох ВНУ: ГрДУ, медыцынскага і аграрнага ўніверсітэтаў.

 

У фінале, які прайшоў у Моладзевым цэнтры “Гродна”, дзяўчыны дэманстравалі талент прамоўцы, уменне пераконваць, а таксама творчыя здольнасці.

У інтэрнэт-галасаванні першае месца дасталася прадстаўніцы аграрнага ўніверсітэта – Анастасіі Адамені.

Анастасія падчас выступлення

 

А вось на думку суддзяў у фінале ганаровае званне “студэнт года” атрымала прадстаўніца ўніверсітэта імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык.

“Гэтая перамога была нечаканай, але вельмі прыемнай. Я адразу адчула тую адказнасць, якая на мяне ўскладзена зараз і буду з годнасцю прадстаўляць Гродзенскую вобласць”, – падзялілася эмоцыямі з “Тваім стылем” Анастасія.

 

“Наперадзе рэспубліка. З заўтрашняга дня зноў пачнуцца рэпетыцыі, будзем нешта карэктаваць. Але для мяне гэты “груз” – толькі задавальненне”.

Галоўным прызам у фінале стаў сучасны планшэт.

 

Рэспубліканскі конкурс пройдзе 8 снежня ў Мінску. У ім возьмуць удзел лепшыя студэнты ўсіх абласцей і сталіцы.