“Нёман” прайграў “Юнацтву”, але ўсё роўна застаецца першым
Гэтай перамогай каманда Міхаіла Захарава нарэшце перапыніла сваю серыю паражэнняў, якая доўжылася цэлых чатыры гульні. Таму для мінчан гэты матч стаў, як і меркавалася, яшчэ і матчам прэстыжу. Да таго ж, змаганне двух паўпрадаў беларускага хакея выклікала немалы ажыятаж сярод балельшчыкаў: здавалася, сам каляндар адмыслова пакінуў узроўневы матч на дэсерт.
У складзе пераможцаў закінулі Аляксандр Сёмачкін і Арцём Волкаў. У “Нёмана” вызначыўся Станіслаў Лапачук.
“Юнацтва” – “Нёман” – 2:1 ( 0:0, 1:1, 1:0)
Шайбы закінулі:
0:1 – Станіслаў Лопачук (большасць) (Дзмітрый Панцыраў, Іван Мядзел) 22:51
1:1 – Аляксандр Сёмачкін (Максім Слыш, Аляксандр Бараўкоў) 29:53
2:1 – Арцём Волкаў (Ігар Каваленя, Алег Шафарэнка) 40:44
align=”left” alt=”Сергей Пушков, Неман, Сяргей Пушкоў” >Пасля матчу Сяргей Пушкоў:
“Гульня мне вельмі спадабалася – хуткая, у абодва бакі. Абедзве каманды паказалі добры рух. Некаторыя моманты былі вельмі акуратнымі, асабліва ў першым перыядзе – усё ж усе задумваюцца ўжо пра будучыя матчы плэй-оф.
Былі невялікія праблемы са складам: Коласаў застаўся дома па сямейных абставінах, захварэў Крыстэк. Але хлопцы імкнуліся да апошняга. Не да месца прыйшоўся гол, які ад нагі быў забіты – скончыўся б асноўны час унічыю і зусім па-іншаму пайшоў бы матч, да булітаў дайшло б”.
Выніковае размяшчэнне каманд па заканчэнні рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па хакеі:
№ |
Каманда |
Гульнi |
Ачкі |
1 |
Нёман |
52 |
125 |
2 |
Юнацтва |
52 |
117 |
3 |
Шахцер |
52 |
96 |
4 |
Гомель |
52 |
95 |
5 |
Металург |
52 |
90 |
6 |
Хiмiк |
52 |
70 |
7 |
Лiда |
52 |
62 |
8 |
Брэст |
52 |
60 |
9 |
Вiцебск |
52 |
38 |
10 |
Магiлеў |
52 |
27 |
Першы раўнд хакеісты правядуць супраць “Брэста”. Гульні плэй-оф адбудуцца ў Гродне 4 і 5 сакавіка.