Серыя працягваецца: “Брэст” у авертайме абыграў “Нёман”

|

У складзе “Брэста” забілі Марцін Кадлец, Павел Корсакаў і Артур Абмётка. У “Нёмана” шайбы закідвалі Яраслаў Крыстэк і Яраслаў Масленікаў.

 

“Брэст” – “Нёман” 3:2 АТ (1:0, 0:1, 1:1, 1:0)

 

Шайбы закідвалі:

1:0 Марцін Кадлец (Якуб Мужык, Ірэк Хафізаў) 8:38

1:1 Яраслаў Крыстэк (Віктар Андрушчанка, Вячаслаў Лісічкін) 39:43

2:1 Павел Корсакаў (Артур Абмётка, Вадзім Слепчанка) 46:08

2:2 Яраслаў Масленікаў (Віктар Андрушчанка, Павел Баярчук) 50:30

3:2 Артур Абмётка (Віталь Гарбачоў) 68:20

 

Пасля матчу Сяргей Пушкоў:

“Гульня годная плэй-оф. Абедзве каманды імкнуліся, паказалі агрэсіўны хакей. У нас пакутавала рэалізацыя. Калі шмат забіваеш у хатніх матчах, надыходзіць лёгкая засуха. Такое часта бывае. У авертайме ўдача павярнулася да гаспадароў. Віншую калегу з заслужанай перамогай”.

 

Наступная сустрэча каманд адбудзецца сёння.

 

Здымак hcneman.by