На прадпрыемстве “Гродна Азот” адбылася аварыя, выцекла 200 кг вадкага аміяку

|

Пагалоска пра здарэнне пайшла адразу. Людзі пісалі ў сацсетках, што бачылі, як у машыну хуткай дапамогі загружалі чалавека. Таксама ўзгадвалі, што на тэрыторыі прадпрыемства адчуваўся непрыемны пах і  што на месца здарэння выехала некалькі пажарных машын.

 

Паводле інфармацыі прэс-службы МНС, 29 кастрычніка ў 20.04 на “Гродна Азот” адбылася разгерметызацыя трубаправода вяртання вадкага аміяку цэха “Карбамід-2”. Працу цэха прыпыніла дзяжурная змена яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў. У выніку слесар-рамонтнік, які закрываў задзвіжку, атрымаў хімічныя апёкі твару, верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Яго адразу шпіталізавалі, зараз ён у стабільна цяжкім стане. Адбыўся выкід 200 кг аміяку ўнутры будынка.  Падача аміяку на аварыйным участку спыненая. Прычына разгерметызацыі усталёўваецца. Меркаваная дата аднаўлення вытворчасці – 1 лістапада. На адгрузку гатовай прадукцыі пакупнікам аварыя не паўплывае.