“Нёман” упэўнена разабраўся з “Магілёвам”
Ранні суботні матч не прыцягнуў вялікай колькасці гледачоў.
Ды і не той супернік магілёўскі клуб, на які пайшлі б людзі ў Гродне.
Але госці ўсё-такі здолелі здзівіць нешматлікую публіку і першымі адкрылі лік на 10 хвіліне матчу.
Гарадзенцам спатрэбілася ўсяго дзве хвіліны, каб параўняць яго і яшчэ дзве, каб выйсці наперад.
У другім перыядзе “Нёман” закінуў дзве шайбы, а ў трэцім – тры.
Такім чынам фінальны лік матчу атрымаўся 7:1 на карысць Гродна.
У складзе гарадзенцаў шайбамі адзначыліся: Баярчук, які аформіў дубль, Сцяпанаў, Чэравач, Коршунаў, Касянчук і Дадонаў.
31 кастрычніка: “Нёман” – ХК “Магілёў” – 7:1 (2:1, 2:0, 3:0)
Шайбы закідвалі:
0: 1 – Цімур Яннураў (Арцём Васько, Андрэй Герасімаў) 10:21
1: 1 – Павел Баярчук (большасць) (Андрэй Коршунаў) 12:52
2: 1 – Ягор Сцяпанаў (Канстанцін Ластавецкі) 15:05
3: 1 – Канстанцін Касянчук (большасць) (Андрэй Коршунаў, Павел Баярчук) 23:17
4: 1 – Дзяніс Чэрэвач (Ягор Сцяпанаў, Павел Баярчук) 27:49
5: 1 – Павел Баярчук (Канстанцін Касянчук, Вячаслаў Лісічкін) 50:58
6: 1 – Андрэй Коршунаў (большасць 2) (Сяргей Маляўка, Аляксандр Маляўка) 56:09
7: 1 – Яўген Дадонаў (большасць) (Ілля Казнадей, Ягор Ягораў) 57:13
align=”” width=”725″ height=”544″ >
У час матча стала вядома, што 1 лістапада ў 18:00 у прэс-цэнтры лядовага палаца адбудзецца сустрэча галоўнага трэнера “Нёмана” Мілаша Голаня з заўзятарамі. На мерапрыемства могуць прыйсці ўсе ахвотныя.
Пасля перамогi над “Магілёвам” гарадзенцы працягваюць дзяліць трэцяе месца з ХК “Гомель” – у каманд па 39 ачкоў.
Зараз у чэмпіянаце пачынаеца вялікі двухтыднёвы перапынак. Пасля працяглага адпачынку гарадзенцы сустрэнуцца 12 лістапада з “Гомелем”.
А ў час перапынку ў чэмпіянаце ў Гродне будзе праходзiць Міжнародны турнір па хакеі з шайбай сярод моладзевых (да 20-ці гадоў) зборных каманд “Кубак Гродна”.
Першая гульня нашай нацыянальнай зборнай пройдзе 5 лістапада. Супернікамі беларусаў будуць хакеісты з Даніі.