DJ з Верцялішак Арцём Арстон выпусціў кліп, які за два дні набраў 100 000 праглядаў
Арцём Арстон родам з вёскі Верцялішкі, што пад Гродна. Менавіта там ужо на працягу некалькіх гадоў ён піша музыку. Усё пачыналася як хобі, але потым перарасло ў нешта большае. Зараз Арцём – чалавек вядомы не толькі ў Гродне, але і ва ўсім свеце. Яго трэкі слухаюць ў Еўропе, Азіі і Амерыцы.
Гарадзенскі дыджэй і зорны Крысціян Бёрнс выдалі сумесны кліп
Кліп “At The End Of The Night” здымалі ў Маскве, але фінальную частку знялі ў Мінску на падзеі top100Djs наўпрост на сцэне падчас выступу “Swanky Tunes”.
– Менавіта тады і была прэм’ера трэка і я вельмі рады, што ўсё гэта здарылася на самым маштабным беларускiм фестывалі ў гэтым годзе. Сама песня і кліп пра тое, што нават самыя сур’ёзныя і брутальныя мужчыны могуць бесклапотна весяліцца. Планы на будучыню – стварэнне новай музыкі, выступленнi, супрацоўніцтва, эксперыменты, – распавёў Арцём.
Арцём ужо паспеў пабываць з гастролямі ў Еўропе і Азіі, а ў будучыні спадзяецца наведаць Амерыку і Аўстралію.