У Гродне цягам трох дзён плануюць раздаць 4000 банак Coca Cola

Першым прыпынкам стала пляцоўка ля гіпермаркета АЛМІ на праспекце Касманаўтаў. Там з 14.00 да 20.00 раздавалі першую партыю бляшанак колы – каля 1400 штук. Жадаючыя атрымаць напітак мусілі сфатаграфавацца каля машыны на фоне яркай карцінкі.

Святочную атмасферу дапамагаюць ствараць два белыя мядзведзі.

 

Усяго па краіне ездзяць тры такія аўтамабілі. Акцыя ў Гродне прадоўжыцца яшчэ два дні. 24 снежня з 14.00 да 20.00 яна будзе праходзіць на плошчы Леніна, а 25 снежня з 11.00 да 17.00 на плошчы Савецкай.

 

Белы мядзьведзь раздае кока-колу на вуліцах Гродна, каб стварыць навагодні настрой

 

Бясплатная раздача “Кока-Колы” ў Гродне збірае вялікія чэргі