Белы мядзьведзь раздае кока-колу на вуліцах Гродна, каб стварыць навагодні настрой

Дзед Мароз з мядзведзем штодня раз’язджаюць па розных раёнах горада, задаюць загадкі або просяць распавесці верш. Пасля таго як человекк адкажа, яму дораць бутэлечку шыпучага напою.

 

Даюць не ўсім, а толькі тым, каму ўжо ёсць 14 гадоў. На групу падлеткаў або на сям’ю выдаюць адну бутэльку, але ўсё роўна запасы напою даволі дынамічна знікаюць. Ахвотных распавесці верш або адгадаць загадку шмат.

 

Арганізатары не сталі раскрываць свае планы і графік паездак, таму халяўную колу атрымае той, каму пашанцуе і хто будзе ўважліва глядзець навокал.

 

Акцыя, накіравана на стварэнне навагодняга настрою на вуліцах горада, будзе доўжыцца да 25 снежня.

 

Фота Ксеніi Юрэні