Бясплатная раздача “Кока-Колы” ў Гродне збірае вялікія чэргі
Адкрыццё акцыі сабрала шмат гарадзенцаў. У асноўным прыйшлі школьнікі, якія вельмі хацелі атрымаць бутэлечку “астуджанага да аптымальнай тэмпературы” напою. Але перад тым яны павінны былі расказаць усё, што ведаюць пра знакаміты напой.
Школьнікі прыйшлі падрыхтаванымі, некаторыя ведалі гісторыю “Кока-Колы” амаль на памяць. Але былі і тыя, хто шакаваў навакольных.
Пасля атрымання напою ўсе жадаючыя маглі сфатаграфавацца на фоне абрысаў фірмовай бутэлькі.
Акцыя пройдзе з 27 кастрычніка па 1 лістапада. Час раздачы з 13.00 да 20.00.