У Гродне з песнямі адкрылі новы будынак падатковай, які меў стаць “падарункам для горада”

Ганаровым госцем на цырымоніі адкрыцця новай падатковай на Гарадзеншчыне стаў міністр па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка.


– Гэты выдатны будынак – вынік сумеснай працы многіх людзей. Сёлета адзначаецца 25-годдзе падатковай службы і новы будынак будзе выдатным падарункам Гарадзеншчыне. Ён створыць выгоды не толькі падаткавікам, але і гарадзенскм плацельшчыкам.

align=”” width=”725″ height=”544″ >

Перад традыцыйным пераразаннем чырвонай стужкі гарадзенцаў павіншавала прадстаўніца аркестра вайсковай частки 5522 Таццяна Кірычук (на галоўным здымку).

Старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў (на фота вышэй на першым плане), таксама прысутнічаў на адкрыцці новай падатковай. Ён адзначыў, што для горада будынак стаў сапраўдным падарункам да Новага года. Ад супрацоўнікаў інспекцыі абласныя ўлады чакаюць граматнай і выніковай працы.

З бюджэту краіны на будаўніцтва новага будынка было выдзелена каля 59 мільярдаў рублёў. Варта адзначыць, што ў абласных цэнтрах гэта першы будынак падатковай інспекцыі падобнага ўзроўню. Наступны будзе пабудаваны ў Брэсце.