Гарадзенскі дыджэй і зорны Крысціян Бёрнс выдалі сумесны кліп (ВIДЭА)

Арцём, як удалося выйсці на Крысціяна Бёрнса?


– Так здарылася, што ён пачуў мой першапачатковы трэк і яму спадабалася. Прадстаўнікі аднаго сусветна вядомага лэйбла арганізавалі наша супрацоўніцтва і ў выніку атрымалася сумесная праца. Я думаю, ўсе засталіся задаволеныя вынікам.

 

Пра што спяваецца ў трэку і пра што ўласна кліп?


– Пра што спяваецца, можна зразумець паслухаўшы трэк. Ідэя кліпа большай часткаю адлюстроўвае маю гісторыю – не абавязкова мець сувязі і грошы, каб зрабіць кар’еру ў музыцы. Не важна, хто ты і адкуль, трэба проста трымацца сваёй мары – work hard, dream big & never give up. (працуй упарта, мар шырока і ніколі не здавайся).

 

Гэта твой першы кліп?


– Так, гэта першы  паўнацэнны кліп на мой трэк і першы сольны рэліз на рэвiлдзе. Спадзяюся, гэта толькі пачатак.

 

Як нараджаюцца твае трэкі?


– Мае трэкі нараджаюцца спантанна, я ніколі не ведаю, што атрымаецца, калі бяруся пісаць. Проста іду за інтуіцыяй і спрабую стварыць настрой, прывязаць  эмоцыі. Няма пэўнага рытуалу – гэта проста палёт фантазіі і кайф ад працэсу, які мне вельмі падабаецца. Я цалкам паглыбляюся ў трэк, і ў гэтым стане вельмі складана, калі знешні свет патрабуе да сябе ўвагі. Таму часта пішу ноччу ці раніцай на досвітку. Мне здаецца, што гэта самы лепшы час для крэатыву. Праўда, раней з гэтым былі праблемы – раніцай даводзілася ісці на працу і паспаць ўдавалася толькі вечарам наступнага дня.

 

Якія маеш планы на будучыню і ці варта гарадзенцам чакаць цябе на Сolor Fest?


– Планы вельмі простыя – працаваць, рухацца наперад, пісаць музыку, выпускаць яе, выступаць і атрымліваць задавальненне ад працэса. З нагоды Color Fest – усё ў сіле – выступ адбудзецца.