Чарговая параза хакейнага “Нёмана”

|

Гарадзенцы першымі вызначыліся ў матчы: у канцы першага перыяду шайбай адзначыўся Куцэвіч.

 
У другім перыядзе гаспадары рэалізавалі штрафны кідок і параўнялі лік.

 

Праз 2 хвіліны “Нёман” зноў выходзіць наперад. Гулялі ў большасці, шайбу закінуў Коршунаў.

 

Але ў канцы другога перыяду “Шахцёр” не толькі параўноўвае лiк, але і апярэджвае гасцей.

 

Гаспадары закінулі 2 шайбы, рэалізаваўшы колькасную перавагу ўсяго за 20 секунд. 

 

У трэцім перыядзе шайб каманды не закінулі. такім чынам, гарадзенцы прайгралі “Шахцёру” з лікам 3:2.

 

“Шахцёр” – “Нёман” 3:2 (0:1, 3:1, 0:0)


шайбы:

18.20 0: 1 – Куцэвіч (Бажко, Лісічкін, – бол)

25.06 1: 1 – Андрушчанка (штрафны кідок)

27.47 1: 2 – Коршунаў (Складаны, Хован, – бол.)

39.34 2: 2 – Баукiн (Дурноў, – бол.)

39.56 3: 2 – Леўша (бол.)

 

Нагадаем, што першы матч у сезоне гарадзенцы таксама прайгралі з лікам 3:2. Тады на выездзе “Нёман” быў біты наваполацкім “Хімікам-СКА”.

Наступную гульню “чырвона-чорныя” правядуць дома, дзе будзуць прымаць сваіх абласных суседзяў – ХК “Ліда”. Матч пройдзе ў панядзелак, 17 жніўня.