Добры матч “Гродна” з літоўскай “Бартува” скончыўся нічыёй
Мотабол – адзінае спартыўнае мерапрыемства, што праходзіла гэтым днём у Гродне. Аднак наведвальнікаў было не больш, чым мінулым разам. Падтрымаць гарадзенскіх гульцоў прышлі іх блізкія і сябры – сапраўдныя аматары мотабола. Агулам каля 80 чалавек. Аднак варта зазначыць, што ўсе гледачы засталіся задаволенымі гульнёй.
Гарадзенцы даволі хутка адкрылі лік, а ў другім перыядзе падвоілі сваю перавагу. Здавалася б пачнецца разгром суперніка, але літоўская каманда здолела сабрацца і зраўняла лік. А ў апошняй дваццаціхвілінцы, каманды забілі па разу, тым самым зрабіўшы выніковы лiк 3:3.
Гулялі так, што ажно пыл курэў над стадыёнам. Каманды не саступалі адна адной і біліся да самага канца. Выніковая нічыя цалкам справядліва адлюстравала вынік сустрэчы.
Здымкі і відэа Руслана Кулевіча