“Нёман” скончыў выступленне ў Кубку Беларусі і рыхтуецца да дэбюту ў Лізе Чэмпіёнаў
Перамогі, аднак, не хапіла, каб выйсці ў фінальную стадыю Кубка.
Такім чынам “чырвона-чорныя” выбылі з розыгрышу і маюць некалькі дзён для падрыхтоўкі да Лігі Чэмпіёнаў.
У складзе “Нёмана” шайбы ў сустрэчы з “Лідай” закідвалi Хован, Коршунаў, Сцяпанаў і хет-трык зрабіў Казнадзей.
У складзе гасцей адзiнай шайбай адзначыўся Якаўлеў.
align=”” width=”515″ height=”386″ >
Першую гульню ў межах еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў “Нёман” згуляе ўжо 21 жніўня ў Гродне з камандай “Адлер Мангейн».
Пачатак матчу ў 19:00.
Таксама стала вядома, што тэлеканал “Беларусь 5” дамовіўся аб набыцці правоў на трансляцыю матчаў Лігі чэмпіёнаў.
Тыя, хто не патрапіць у Лядовы палац, зможа паглядзець прамую трансляцыю матчаў.