У цэнтры Гродна танцоры білі рэкорд па кручэнню на руцэ
Яны зазывалі мінакоў гучнымі барабанамі і прамовай аб тым, што яны гатовыя пабіць рэкорд Гінеса.
Патаньчыўшы для гарадзенскай публікі перашлі да галоўнага “цвіка праграмы”: у цэнтр круга выйшаў хлопец, які стаў дэманстраваць кручэнне на руцэ.
Ён насамрэч прадэманстраваў рэкордную колькасць паваротаў на руцэ – 14. Яго выступам і завяршыўся імправізаваны канцэрт. Рэкорд, канечне, пабіты, але ў кнігу рэкордаў ніхто яго не запіша …
Фота і відэа Руслана Кулевіча