У Гродне праходзіць фестываль фарбаў ColorFest

| Без катэгорыі

На мерапрыемстве выкарыстоўваюцца сухія парашковыя фарбы “холi”, якія прыйшлі да нас з Індыі.   Фарбы гiпаалергенныя, у іх аснове толькі раслінная сыравіна. 

 

 

align=”” alt=”ColorFest-2015″ width=”725″ height=”544″ >

На фестывалі выступаюць мясцовыя музыкі, а таксама вядомыя рэп і рок выканаўцы. Хэдлайнерам фестывалю стаў дыджэй Арстон, які апоўначы пачне іграць свой сэт.

 

На фестываль прыходзяць цэлымі сем’ямі, каб добра адпачыць.

 

Выдатнае мерапрыемства. Мы зараз выязджаем у горад, каб забраць сваіх сяброў. Будзем тут да раніцы. Гэта ўнікальная падзея для горада. Вельмі падабаецца. Вельмі шмат моладзі і мора ўсмешак. Дарослыя ўсе ходзяць у фарбе, вакол смех і весялосць. Не ўбачыў ні аднаго п’янага чалавека, ды і міліцыі таксама не задужа. Усе падзелена на зоны, месца шмат. Тых, хто на сонейку перагрэўся,  пажарны нарад ў спецыяльнай зоне аблівае вадой. Усё на ўзроўні. Часцей бы рабіць такія мерапрыемствы. Арганізатары вялікія малайцы! – адзначае гарадзенская моладзь

 

 
 

 Мерапрыемства будзе доўжыцца да 5-й гадзiны раніцы.

 

 

Фота і відэа Руслана Кулевіча



Чытай таксама: Каляровыя, мокрыя і шчаслівыя – такімі гарадзенцаў вы яшчэ не бачылі! (шмат фота)