Квіткі на матч БАТЭ – “Фенербахчэ” трапяць у продаж на наступным тыдні

|

Першачарговае права на пакупку квіткоў традыцыйна атрымаюць уладальнікі абанементаў на хатнія матчы БАТЭ ў сезоне 2013, пасля чаго квіткі паступяць у свабодную продаж у Барысаве, Мінску і Гродне. Адзначым, што колькасць квіткоў, якія прадаюцца ў адны рукі, абмяжуецца двума штукамі.

 

Як вядома, квіткі будуць падзеленыя па кошце на тры катэгорыі: 1-я – 100 000 рублёў, 2-я – 70 000, 3-я – 40 000. Адзначым, што стадыён “Нёман” месціць каля васьмі з паловай тысяч гледачоў.

 

Таксама з прычыны параўнальна невялікай ёмістасці гарадзенскай арэны, падвышанай цікавасці да матчу з боку заўзятараў, а таксама неабходнасці, згодна з рэгламентам турніру, прадастаўлення значнай колькасці квіткоў камандзе гасцей і УЕФА, было прынята папярэдняе рашэнне не праводзіць продажу па безнаяўным разліку, інфармуе сайт БАТЭ.

 

Учора барысаўская каманда адправілася на першы замежны збор у турэцкі Белек, дзе будзе працаваць на працягу наступных дзесяці дзён. Спарынгавая праграма барысаўчан на гэтым зборы ўключыць у сябе тры матчы: адзін адбудзецца 23 студзеня, яшчэ два – 27-га, напярэдадні вяртання дадому.

БАТЭ ў Нацыянальным аэрапорце Мінск перад адлётам у Турцыю. Здымак fcbate.by

 

І яшчэ адна навіна якая не можа нас не радаваць. Самы зорны беларускі футбаліст Аляксандр Глеб застаецца ў БАТЭ (падрабязнае інтэрв’ю тут). Апошні раз Аляксандр выходзіў на поле гарадзенскай арэны 6 чэрвеня 2009 года ў межах адборачнага раўнда чэмпіянату свету-2010 (Беларусь 5:1 Андора).