22-ой не будзе. “Нёман” прайграў “Шахцёру” 1:3

|

У першым перыядзе Уладзімір Маркелаў адкрыў лік. На 14-й хвіліне матча Яўген Лiсавец зраўняў яго. Прыкладна праз 30 секунд Томаш Курка зноў вывеў “Шахцёр” наперад.

 

У пачатку другога перыяда Аляксей Яфіменка давёў лік да 1:3. У заключным перыядзе гледачы закінутых шайбаў не ўбачылі. Такім чынам, “Шахцёр” перапыніў зацяжную, рэкордную пераможную серыю гарадзенскай каманды.

Шайбы:

11.59 0:1 – Маркелаў (Сушко, Камбовiч)

13.20 1:1 – Лiсавец (Фабуш, Міхайлаў)

13.50 1:2 – Курка (Нікалаеў)

20.25 1:3 – Яфіменка (Наварэнка, Сальнікаў – больш.)

Кідкі: 30:25 (14:8, 8:16, 8:1)

 

У Адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі пачаўся пяты круг. Тут каманды ўжо дзеляцца на дзве групы – мацнейшыя шэсць будуць змагацца за першыя месцы, а пяць каманд з нізу табліцы будуць спаборнічаць за дзве пуцёўкі ў плэй-оф.

 

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер “Нёмана” пацвердзіў, што клуб вырашыў спыніць супрацоўніцтва з Яраславам Кала. У складзе “Нёман”, чэшскі нападаючы правёў тры афіцыйныя матчы, аддаў адну галявую перадачу і закінуў адну шайбу.

 

Здымак vk.com/hcneman