Гарадзенцы адзначыліся на “Кубку Садружнасці”
Беларусь 3-0 Латвія
У складзе зборнай амаль увесь матч правёў Савіцкі (на 90 хвіліне быў заменены), Легчылiн выйшаў на 77 хвіліне, Анюкевiч на 62, Бомбель на 72. Лепшым гульцом у дадзеным матчы стаў гулец гарадзенскага “Нёмана” Павел Савіцкі!
Зборная Беларусі на Кубку Садружнасці
Беларусь 2-1 Эстонія
У складзе зборнай Беларусі ўвесь матч правёў Савіцкі, у другім тайме на поле выйшлі Артур Бомбель і Аляксей Легчылiн. Лепшым гульцом матчу быў прызнаны форвард гарадзенскага “Нёмана” Артур Бомбель.
На 77-й хвіліне матчу Бомбель пасля дакладнай перадачы Паўла Савіцкага адкрыў лік. Праз хвіліну эстонцы забілі зваротны мяч, але на 87-й хвіліне пасля дакладнай перадачы Бомбеля пераможны мяч забіў Арцём Быкаў.
Пасля гола Бомбеля
Беларусь 5:2 Таджыкістан
Трэнер нашай каманды Аляксей Вергяенка напярэдадні чвэрцьфіналу даў адпачыць вядучым гульцам, у прыватнасці, Паўлу Савіцкаму, які выйшаў на замену ў канцы другога тайма.
Гэтак жа забiтым мячом адзначыўся гулец гарадзенскага “Нёмана” Аляксей Легчылiн, які зраўняў лік у сярэдзіне першага тайма.
align=”left” alt=”Аляксей Легчылін Алексей Легчилин” >Мы звязаліся з Аляксеем Легчылiным.
– Лёша, як арганізацыя турніра?
– Арганізацыя на высокім узроўні. Турнір сабраў шмат моцных, цікавых каманд. Так што эмоцыі толькі станоўчыя.
– Якія шанцы на чэмпіёнства?
– Не буду нічога загадваць, але будзем старацца дабіцца максімальнага выніку… У кожным матчы гуляем толькі на перамогу!
Чвэрцьфінальны матч зборная Беларусі правядзе 23 студзеня. Супернік вызначыцца пазней.