”Нёман” абыграў “Юніёр” і атрымаў 20-ую перамогу запар

|

У нашай камандзе вызначыліся Сцяпанаў і Кіслы.

Шайбы:

26.09 0:1 – Сцяпанаў (Бажко, Мядзел)

47.05 1:1 – Каско (Грыдзюшка)

58.44 1:2 – Кіслы

Гэта 20-ая запар рэкордная перамога для “Нёмана” і ўсяго чэмпіянату.

 

Дзмітрый Краўчанка, пасля матчу:

Цяжкi матч. Калі валодаеш перавагай, а мы ёю валодалі, любая страта канцэнтрацыі багатая непрыемнымі наступствамі. Так і выйшла: своечасова не забілі, хоць момантаў было дастаткова, і прапусцілі самі ў контратацы. Так што ў канцоўцы давялося дастаткова панервавацца. У выніку ўсё вырашыла асабістае майстэрства нашага гульца.

У часе матчу здарыўся непрыемны інцыдэнт з гродзенскімі заўзятарамі.

Трох дзяўчат, якія прыехалі падтрымаць “Нёман”, затрымала мiнская міліцыя.

 

Па словах відавочцаў, міліцыя дзейнічала паводле загаду.

Ад нейкага “Захарава” паступіў загад: “З гарадзенскімі фанамі па поўнай праграме!!!”. Міліцыя: “Адпусціць не можам, бо загад зверху – затрымаць на суткі!”