У Гродне не чакаюць снегу: сталі на лыжы ўжо на пачатку восені
У адзіным у годзе масавым старце лыжнікаў на колах прыняло ўдзел каля 50 спартсменаў і аматараў з усёй Беларусі. Мужчыны да 60 гадоў ехалі на дыстанцыі 50 км, а тыя, хто старэйшы, а таксама жанчыны – 30 км.
Спаборніцтвы ў Гродне праходзяць ужо трэці год запар. Пачаткова планавалася правесці іх на цэнтральных вуліцах горада, але ўсё ж арганізатары спыніліся на “Пышках”.