Фотафакт: У цэнтры Гродна знеслі чарговы стары будынак
Падрыхтоўка да зносу дома № 7б пачалася некалькі дзён таму. У бліжэйшыя дні яго цалкам знясуць і вывезуць смецце. Дом № 7а, які знаходзіцца побач, па словах будаўнікоў, адразу ж пачнуць рэстаўраваць.
Будаўнікі адзначылі, што стары будынак нельга было выратаваць, бо ён знаходзіўся ў крытычным стане.