Лісты гарадзенцаў да Івана Ціхана стануць экспанатамі музея паштовай службы

|

“Яшчэ перад тым як Іван паехаў на Алімпіяду, многія прыходзілі на пошту і пыталіся адрас спартсмена, каб даслаць яму ліст падтрымкі. Таму мы і абвясьцілі акцыю – напішы спартсмену. У ёй удзельнічала ўся вобласць. Калі мы даведаліся, што Іван Ціхан заваяваў срэбраны медаль, адкрылі спецыяльную паштовую скрыню для віншаванняў. Потым і для Ібрагіма Саідава зрабілі такую. Калі было ўшаноўванне алімпійцаў у Гродне, мы гэтыя лісты спартсменам перадалі”, – распавёў начальнік маркетынгавага аддзела гарадзенскага аддзялення Белпошты Юрый Карпач.

 

 

Усяго Іван Ціхан атрымаў 8750 лістоў, а Ібрагім Саідаў 500. Іван паабяцаў прачытаць усе лісты. А ў будучыні яны будуць перададзеныя ў музей паштовай службы ў Гродне.