Насіць на руках не толькі ў дзень вяселля. У Гродне дзяўчына-вазочніца знайшла каханне ў царкве

|

Пазнаёміліся Каця і Лёша два гады таму ў нядзельнай школе ў царкве Усіх Беларускіх Святых. Хлопец працаваў там будаўніком і вартаўніком, а з нядаўняга часу стаў спяваць у хоры.


“У Каці мама прыслужвала ў саборы. У адзін цудоўны дзень маладыя пазнаёміліся, а праз пэўны час Каця мне распавядае, што ёй падабаецца Лёша. Аказалася, каханне узаемнае. Доўга не думаючы, хлопец адважыўся на сур’ёзны крок і зрабіў прапанову, Каця пагадзілася”, – распавядае Сабiна, сяброўка нявесты.

 

Для гарадзенскага таварыства “Асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” гэта першае вяселле, калі звычайны цалкам здаровы хлопец бярэ ў нявесты iх падапечную.


“Для нас і для горада гэта вельмі значная падзея. Першае такое прыгожае вяселле. Усе вельмі рады, што Каця здолела сабе знайсці такога добрага хлопца. Такіх мужчын вельмі рэдка сустрэнеш, гэта трэба было бачыць, як ён яе выкупляў, з такой вялікай радасцю. Пасля выкупу і да ЗАГСа ён яе ўвесь час насіў на руках”.


Вянчаліся маладыя ў той самай царкве, дзякуючы якой пазнаёміліся.