Андрэй Чухлей пакінуў “Нёман”
Футбалiст падпісаў кантракт з гарадзенскім клубам у пачатку сакавіка, яшчэ перад стартам чэмпіянату ў Вышэйшай Лізе. За пяць праведзеных гульняў у футболцы “Нёмана” паўабаронца адзначыўся адной галявой перадачай.
Апошнія тры туры футбаліст нават не з’яўляўся ў заяўцы, хоць і не быў траўмаваны ці дыскваліфікаваны.
У клубе паведамілі, што Чухлей напісаў заяву па ўласным жаданні і 20 мая ён афіцыйна пакінуў каманду.
Чаму перспектыўны футбаліст пакінуў Гродна сказаць складана: звязацца з ім не атрымалася. Па чутках, якія ходзяць у футбольных колах горада, Чухлея адправілі з-за дысцыпліны, якую ён парушыў на трэніроўцы каманды.
Чытаць знізу ўверх.
align=”” >
У клубе чутак не пацвердзілі і параілі чакаць інфармацыі на афіцыйным сайце каманды.
Фота: ФК “Нёман”