У Гродне ў шэсці з нагодны Дня міліцыі ўдзельнічала рэтра-аўто

Парад праходзіць у Гродне ўжо трэці год запар. Сёлета да святкавання Дня міліцыі далучыўся адмыслова адноўлены рэтра-аўтамабіль “Жыгулі” ў савецкай міліцэйскай расфарбоўцы.

 

 

Мы ганарымся атрыманай ацэнкай насельніцтва, якая была нядаўна агучана. 88% апытаных адказалі, што адчуваюць сябе ў бяспецы. Для нас самае галоўнае дасягненне – гэта давер насельніцтва. А будзе давер, значыць будзе і спакой, і парадак“, – адзначыў начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама палкоўнік міліцыі Вадзім Сіняўскі.

 

 

Мы ганарымся і тым, што ў нашым горадзе адбываецца падобны парад. Мы паказваем жыхарам і гасцям горада, што органы ўнутраных спраў сёння здольныя выконваць пастаўленыя перад імі задачы па абароне правапарадку. Мы ідзем без зброі, у параднай форме адзення, і ганарымся тым, што належым гэтаму атраду правапарадка“, – сказаў палкоўнік Вадзім Сіняўскі.

 

 

А галоўным падарункам для горада да Дня міліцыі было адкрыццё новага будынка Ленінскага РАУС